Страшнае ДТЗ пад Кобрынам: разбіўся аўтобус з чыпсамі, кіроўца загінуў (фота)

Страшнае ДТЗ здарылася 22 чэрвеня ў Кобрынскім раёне: на 74-м кіламетры трасы Брэст — Масква аўтобус, які перавозіў чыпсы, сутыкнуўся з машынай дарожных службаў. Машына абкошвала раздзяляльную паласу на трасе і ехала па левай паласе.
Як перадае “Наша Ніва”, кіроўца буса загінуў, яго даставалі з кабіны супрацоўнікі МНС.
Прычыны аварыі невядомыя.