Стаў вядомы шорт-ліст прэміі Гедройца
У яго ўвайшлі шэсць кніг.
Журы прэміі Ежы Гедройца абвясціла шорт-ліст прэміі. Пераможцаў будуць выбіраць сярод наступных выданняў:
Таццяна Барысік. Жанчына і леапард
Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі
Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна
Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў
Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве
Віктар Казько. Час збіраць косці
Нагадаем, што пераможцу прэміі назавуць на пачатку чэрвеня 2015 года. У журы прэміі сёлета ўваходзяць Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.