Старшыня Еўрасавета: беларусы, не ўдзельнічайце ў агрэсіі супраць Украіны
Старшыня Еўрапейскага Савета Шарль Мішэль звярнуўся да беларусаў:
"У вас ёсць выбар не дапусціць агрэсію ў дачыненні да суседзяў-украінцаў. Вы таксама можаце выказацца супраць і падтрымаць Украіну".
Афіцыйны Мінск заяўляе, што беларускія вайскоўцы не ўдзельнічаюць у нападзе на Украіну. Але дакладна вядома, што расійскія войскі спрабуюць прарвацца ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.