Стала вядома, якія беларускія біятланісткі паўдзельнічаюць у спрынце
Стала вядома, якія беларускія біятланісткі паўдзельнічаюць у спрынце. Гэта — Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка і Алена Кручынкіна. Іх назваў трэнерскі штаб жаночай зборнай Беларусі па біятлоне.
Спрынтарская гонка на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі стартуе 11 лютага ў 12 гадзін паводле беларускага часу. У змяшанай эстафеце і ў індывідуальнай гонцы беларускі да медалёў не дабраліся.
Дзінара Алімбекава / БЕЛТА
Ірына Лешчанка / БЕЛТА
Алена Кручынкіна / БЕЛТА