Стала вядома, як сёння выглядае магіла мастака Алеся Пушкіна

Магіла Алеся Пушкіна

Магіла Алеся Пушкіна / katolik.life

З'явіліся фатаздымкі магілы мастака Алеся Пушкіна, які памёр у зняволенні ў гродзенскай турме два гады таму. Іх зраюіў адзін з вернікаў.

Як піша katolik.life, вернік сам быў асуджаны і пасля вызвалення застаўся ў Беларусі. Ён ушанаваў памяць мастака, якому 6 жніўня магло споўніцца 60 гадоў.

Алесь Пушкін быў асуджаны ў сакавіку 2022 года на пяць гадоў калоніі. 11 ліпеня 2023-га ён памёр — як неафіцыйна паведамлялася, ад неаказання меддапамогі.

Пахавалі мастака на яго радзіме — у вёсцы Бобр Крупскага раёна.

На надмагільным камені паставілі каваны крыж з беларускімі сімваламі, з выявамі кветак, што нібыта прабіваюцца праз краты. На крыжы вісіць цярновы вянец, пад ім — нацыянальная сімволіка.

На зваротным баку шыльды — верш Аляксандра Лукашука, на якія Лявон Вольскі напісаў песню "Калыханка:

...І голасу ўсіх не пазбавяць,
Толькі цябе.
І не пазбавяць усіх Радзімы,
Толькі цябе.
І ў турму ўсіх не кінуць,
Толькі цябе.
І на вайне ўсіх не заб’юць,
Толькі цябе.
Але любіць будуць
Толькі цябе.
І памінаць у малітве будуць
Толькі цябе,
Бо голас Беларусі
Толькі ты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.