Стала вядома, чаму вызвалілі Аляксандра Васілевіча
Стала вядома, чаму палітвязень Аляксандр Васілевіч выйшаў на волю адразу пасля суда.
Як высветліла mediazona.by ў сведкі, прысутнага на працэсе, суд перакваліфікаваў яму абвінавачанне з ч. 2 арт. 243 на ч. 1 таго ж артыкула — гэта менш цяжкае абвінавачанне. Тэрмін прыцягнення да адказнасці па гэтай частцы меншы — да 5 гадоў.
Калі адбыліся падзеі, за якія судзілі Васілевіча, невядома, бо яго суд па хадайніцтве пракурора быў закрытым.
Паколькі тэрмін даўнасці выйшаў, справу маглі спыніць на гэтай падставе. Але можна меркаваць, што ад такога варыянту адмовіўся сам Васілевіч. Таму суд працягнуў разгляд, асудзіў яго, але вызваліў ад адбывання пакарання.