Стабільнасць: у Баранавічах параўналі фота вуліцы з розніцай у 106 гадоў

Жыхар Баранавічаў Мікалай Тамашэўскі параўнаў фотаздымкі вуліцы Кароткай з розніцай у 106 гадоў. На дарозе бачныя тыя я ж ямы і лужыны. Стабільнасць!
"Нічога не мяняецца, — цытуе словы Тамашэўскага intex-press.by. — Клумба на кальцы прыгожая, а ў задворках... Усё плацілі грошы за дарогі, а нармальных дарог так і не ўбачылі".

1915 год / 1871.by

2021 год / Фота Мікалая Тамашэўскага
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.