Спынены праз снегапад матч "Дынама" — "Нёман" прызначылі на 18 чэрвеня

Мінскі стадыён "Дынама", 5 красавіка 2025-га

Мінскі стадыён "Дынама", 5 красавіка 2025-га / t.me/fc_dinamominsk/

Перанесены праз снегапад матч "Дынама" (Мінск) — "Нёман" (Гродна) прызначылі на 18 чэрвеня. Пра гэта ў аўторак паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Матч трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе праходзіў на мінскім стадыёне "Дынама" ўвечары 5 красавіка. Каманды паспелі згуляць чвэрць гадзіны, калі суддзя прыпыніў гульню — ішоў моцны снегапад. Пазней было вырашана, што ў той дзень матч дагуляны не будзе. У выніку "Нёман" паехаў назад, у Гродна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.