Спецпасланнік Трампа ўжо ва Украіне
Кіт Келаг / Getty Images
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Украіне і Расіі Кіт Келаг ужо ў Кіеве. "Мы будзем слухаць, — цытуе яго словы hromadske.ua. — Мы гатовыя даць неабходнае. Мы разумеем неабходнасць гарантый бяспекі. Частка маёй місіі — слухаць".
Па вяртанні ў ЗША Келаг збіраецца сустрэцца з Трампам. А пакуль ён спадзяецца на "добрыя патэнцыйныя перамовы". Кіт Келаг падкрэсліў мэту Злучаных Штатаў спыніць вайну ва Украіне.
Чакаецца, што спецпасланнік Дональда Трампа сустрэнецца з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Напярэдадні ў Саудаўскай Аравіі прайшлі перамовы паміж ЗША і Расіяй, на якія не былі запрошаныя Украіна і ЕС. Трамп заявіў, што расчараваны рэакцыяй Кіева на іх і крытычна выказаўся пра прэзідэнта Зяленскага.