Спадчына, якую пакінуў пасля сябе Алесь Пушкін — стрым з арганізатарамі выставы

Мастак Алесь Пушкін сумесна з уласнымі карцінамі / LookByMedia
6 жніўня беларускаму мастаку і акцыяністу Алесю Пушкіну споўнілася б 60 гадоў. Ён не дажыў да свайго юбілея — памёр праз неаказанне медычнай дапамогі ў гарадзенскай турме ў 2023 годзе. Яго туды кінулі па сфабрыкаванай палітычнай справе. Мастака не стала, але засталася яго творчасць і новае пакаленне артыстаў, якое натхняецца яго працамі і каштоўнасцямі. Пра гэта як раз распавядае праект “Застацца” — выстава і аўкцыён прац сучаснага беларускага мастацтва, якая зараз праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.
Якую спадчыну пасля сябе захаваў Пушкін? Як творчая моладзь яго зараз успрымае? З якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія мастакі і арт-менеджэры ў эміграцыі? На гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё адкажуць менеджэрка праекта Лізавета Каліверда і мастак Аляксей Урублеўскі. Падключайцеся да стрыму ў 15 гадзін па мінскім часе і задавайце гасцям студыі свае пытанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.