Слонімскую пенсіянерку шантажавалі яе інтымнымі відэа
Слонімскую пенсіянерку шантажавалі "клубнічкай" / pixabay.com
У Слоніме ў міліцыю звярнулася 66-гадовая мясцовая жыхарка. Жанчына распавяла, што яе шантажуюць, піша гродзенскі блог s13.ru.
У яе патрабавалі 100 долараў, пагражаючы распаўсюдзіць у інтэрнэце інтымнае відэа.
Выявілася, што раней жанчына нейкі час даволі смела кантактавала праз інтэрнэт з мужчынам, які і вырашыў падзарабіць на яе даверы.
На шантажыста пачалі крымінальную справу паводле артыкула "вымагальніцтва".