Скаргу Бабарыкі ў Вярхоўны суд адправілі спецсувяззю КДБ

Скаргу Бабарыкі ў Вярхоўны суд адправілі спецсувяззю КДБ

Скаргу Віктара Бабарыкі ў Вярхоўны суд на яго нерэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты Беларусі адправілі спецсувяззю КДБ. Як піша ў Facebook юрыст штаба палітыка Максім Знак, скарга была напісана 17 ліпеня, а атрымана 21-га. "Чакаем інфармацыю пра прызначэнне справы да слухання", — адзначае Знак.

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 ліпеня ў прэс-службе Вярхоўнага суда Беларусі заявілі, што Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала не падалі скаргі на рашэнне ЦВК аб іх нерэгістрацыі. Аднак Цапкала яе ўсё ж падаў і суд скаргу адхіліў. Падаваў скаргу ад імя Бабарыкі адвакат Максім Знак, які меў натарыяльную даверанасць, "у якой пазначана ў тым ліку права звароту ў Вярхоўны суд і папісанне ўсіх скаргаў". Аднак яе не прызналі. У выніку адвакаты наведалі ў СІЗА КДБ Віктара Бабарыку, каб ён асабіста падпісаў дакументы. Аднак іх у суд мусіў адправіць сам камітэт дзяржбяспекі, што і было зроблена.

Як вядома, рашэнне аб нерэгістрацыі, якое было прынята 14 ліпеня, можа быць абскарджана ў трохдзённы тэрмін. Пытанне, ці прыме Вярхоўны суд да разгляду скаргу, падпісаную 17 ліпеня, але дастаўленую пазней.

Цэнтрвыбаркам адмовіў Бабарыку ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты з-за выяўленых парушэнняў — не ўнесеныя ў дэкларацыю "незаконныя даходы" і "выкарыстанне замежнай дапамогі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.