Сілавікі прыйшлі да сваякоў Сяргея Бульбы — заснавальніка "Белага легіёна"
24 чэрвеня сілавікі прыйшлі да сваякоў Сяргея Бульбы (Чыслава) — заснавальніка "Белага легіёна".
Яго маці, як паведамляюць праваабаронцы, забралі з лецішча пад Валожынам і прымусілі запісаць "пакаяльнае" відэа.
Чыслаў быў адным са стваральнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў, у 1995 годзе ўзначаліў "Белы легіён". У 2013-м ён разам з сям'ёй перабраўся на сталае жыхарства ва Украіну, узяў прозвішча "Бульба". У сярэдзіне 2010-х ён удзельнічаў у баях за Данбас на баку Украіны.