Сілавікі пайшлі па сваяках палітуцекачоў — "Вясна"
Сілавікі / Еўрарадыё
Сілавікі сталі ладзіць рэйды па сваяках палітуцекачоў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Яны просяць, каб людзі ўгаворвалі палітуцекачоў вярнуцца ў Беларусь праз "камісію па вяртанні". (Днямі Лукашэнка падоўжыў яе дзейнасць да канца 2024 года.) Праваабаронцам вядома прынамсі пра тры выпадкі, калі да людзей прыходзілі з такімі прапановамі.
Між тым, вяртанне ў Беларусь нават праз камісію не дае вялікіх гарантый. Як мінімум тры чалавекі трапілі пад крымінальныя справы пасля вяртання з-за мяжы па "дамоўленасці".
Раней сілавікі праводзілі рэйд па сваяках палітвязняў. Пры ім пад пераслед за два дні трапілі больш за 200 чалавек.