Сі Цзіньпін і Роберт Фіца прыедуць на парад у Маскву

Сі Цзіньпінь і Роберт Фіца / Калаж Еўрарадыё
Сі Цзіньпін 7-10 траўня наведае Расію з афіцыйным візітам. У крамлёўскім прэс-рэлізе сказана, што старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі паўдзельнічае ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 80-й гадавіны Перамогі.
Тым часам перадумаў не ехаць у Маскву на 9 траўня прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца. Раней ён адмяніў некалькі сустрэч праз праблемы са здароўем
Што да пытання бяспекі (Зяленскі сказаў, што Кіеў не зможа гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў маскоўскага парада), дык Фіца адказаў, што бяспека гасцей знаходзіцца ў руках расійскага боку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.