Штат Генштаба Украіны скароцяць на 60%, частку звольненых чакае фронт
Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua
Штат Генштаба Узброеных сіл Украіны плануюць скараціць на 60%. Пра гэта паведаміў прадстаўнік ГШ УСУ Яўген Астранскі. Паводле яго слоў, некаторыя структуры расфарміруюць, іншыя аптымізуюць, прыбраўшы дубляванне функцый. Але будуць створаны і новыя.
Як піша hromadske.ua, звольненых супрацоўнікаў Генштаба адправяць у баявыя часткі і органы кіравання аператыўнага і тактычнага ўзроўняў. Гэта павінна дазволіць ажыццяўляць ратацыі падраздзяленняў на фронце.
Працягваюцца мерапрыемствы па ўдасканаленні структуры Узброеных Сіл Украіны. У прыватнасці, ідзе фармаванне камандавання Сіл беспілотных сістэм.
facebook.com/GeneralStaff.ua