Шон Сімпсан — ужо не кандыдат на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі
Перамовы з ім скончыліся беспаспяхова.
Канадскі спецыяліст раней лічыўся галоўным прэтэндэнтам на пасаду галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі. Як піша "Прессбол", цяпер Шон Сімпсан выбыў з ліку кандыдатаў, бо перамовы з ім прайшлі безвынікова. Цяпер кіраўніцтва хакейнай федэрацыі разглядае іншыя варыянты сярод замежных трэнераў.
Дарэчы, 19-20 снежня нацыянальная зборная прыме ўдзел у міжнародным турніры "Arosa Challenge" ў швейцарскім горадзе Ароза. Там беларускія хакеісты сустрэнуцца са швейцарцамі, славакамі і нарвежцамі.
Фота — eishockey.ch