Шэсць каліноўцаў узятыя пад варту — Следчы камітэт

Полк Каліноўскага, ілюстрацыйнае фота / t.me/KalinouskiPolk
Шэсць байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага ўзятыя ў Беларусі пад варту, 125 — абвешчаныя ў вышук. Такія лічбы назваў старшыня следчага камітэта Дзмітрый Гара.
Раней паведамлялася пра затрыманне Васіля Верамейчыка, Максіма Ралько ды некаторых іншых беларускіх палітуцекачоў, звязаных у той ці іншы перыяд з палком Каліноўскага.
Кіраўнік СК нагадаў, што нядаўна пяці каліноўцам завочна былі вынесеныя прысуды з вялізнымі тэрмінамі — ад 12 да 20 гадоў.
Таксама Дзмітрый Гара паведаміў, што па крымінальных справах, якія праводзіў Следчы камітэт, 77 чалавек былі асуджаныя па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.