Серыйны офісны злодзей затрыманы ў Мінску
Офісны злодзей / кадр з камер відэаназірання
У Мінску затрыманы серыйны "офісны" злодзей. На "працу" ў сталіцу ён прыязджаў з Віцебска.
33-гадовы мужчына выбіраў фірмы і арганізацыі без ахоўнай сігналізацыі, уночы пралазіў унутр, адкрываючы замкі і сейфы самаробнымі адмычкамі, і выкрадаў грошы.
Падчас вобыску ў затрыманага знайшлі гэтыя самыя адмычкі, а таксама маскі і адзенне, у якім ён, як мяркуецца, учыняў злачынствы. Ён датычны як мінімум да трох крадзяжоў.