Самалёт, які ляцеў з Багдада ў Мінск, пазапланава прызямліўся ў Расіі

Самалёт авіякампаніі IraqiAirways, які ляцеў з Багдада ў Мінск, пазапланава прызямліўся ў расійскім горадзе Растоў-на-Доне на запасным аэрадроме. Як інфармуе ria.ru, здарэнне адбылося раніцай 27 снежня. Нагодай для пасадкі называюць "тэхнічныя прычыны".
Ніхто з людзей не пацярпеў. Як паведамляе ТАСС, у самалёта Airbus A321 адмовіў аўтапілот.
У Мінску самалёт мусіў прызямліцца а 13-й гадзіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.