Салідарнасць з Беларуссю ў Варшаве будуць выказваць цэлы дзень
4 жніўня польская сталіца далучыцца да міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
Акцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі будуць праходзіць на працягу ўсяго дня.
У межах адзначэння адбудзецца пікет на Замкавай плошчы, дэбаты на тэму сітуацыі палітычных вязняў у Беларусі і дэбаты на тэму стану беларускай культуры, а таксама джазавы канцэрт.
4 жніўня невыпадкова абраны для правядзення Міжнароднага дня Салідарнасці: 2 гады таму ў гэты дзень быў арыштаваны Алесь Бяляцкі — вядомы беларускі праваабаронца і кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна".