Салідарнасць: як падтрымаць тых, каго рэжым пазбавіў здароўя — эфір

Вольга Зазулінская / Еўрарадыё
Для рэжыму не важны стан здароўя чалавека, які тым ці іншым чынам выказаўся супраць як самога рэжыму, так і тых злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў краіне. Сёння, паводле звеестак, амаль 50 чалавек з рознымі формамі інваліднасці і цяжкімі захворваннямі знаходзяцца ў беларускіх турмах. Шматлікія вязні атрымалі інваліднасць падчас зняволення ці сутыкнуліся з істотным пагаршэннем здароўя. Акрамя таго, значная колькасць людзей, якія выйшлі на свабоду, цяпер змагаюцца з наступствамі для свайго здароўя, спрабуючы аднавіць жыццё ў новых умовах, часта за межамі Беларусі. Усім ім патрэбная дапамога. І мы ў стане ім дапамагчы.
Наколькі крытычная сітуацыя, у якой апынуліся людзі з інваліднасцю, і як ім можна дапамагчы? Якія інструменты для дапамогі існуюць і якім чынам сабраныя сродкі будуць размяркоўвацца? Што з сябе ўяўляе фонд “Хуткая гуманітарная дапамога” і ці гатовыя людзі працягваць дапамагаць іншым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская і намеснік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Станіслаў Салавей у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.