Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Адэлаідзе
Арына Сабаленка / AFP
Арына Сабаленка (5-я ракетка свету) выйшла ў паўфінал турніру ў Адэлаідзе (Аўстралія). У 1/4 фіналу беларуская тэнісістка абыграла Маркету Вандроўшаву (92-ю ў сусветным рэйтынгу) з Чэхіі — 6:3, 7:5.