Сабаленка падзякавала сваім прыхільнікам за падтрымку ў цяжкі час
Арына Сабаленка / Reuters
Арына Сабаленка падзякавала сваім прыхільнікам "за любоў і падтрымку ў гэты цяжкі час". "Вашыя добрыя словы так шмат значаць для мяне, я нашу іх з сабой кожны дзень", — напісала беларуская тэнісістка ў Instagram.
Упершыню Сабаленка пракаментавала гібель экс-хакеіста Канстанціна Кальцова, з якім раней была ў блізкіх адносінах, праз некалькі дзён пасля яго смерці. "Смерць Косці — нечуваная трагедыя, і хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае. Калі ласка, паважайце маё асабістае жыццё і асабістае жыццё ягонай сям'і ў гэты цяжкі час", — напісала яна ў сакавіку ў Instagram.
Экс-хакеіст і трэнер зборнай Беларусі па хакеі Кальцоў загінуў 18 сакавіка ў Маямі (ЗША) ва ўзросце 42 гадоў — зваліўся з гаўбца гатэля. Паліцыя не знайшла прыкмет гвалтоўнай смерці. Мяркуецца, што прычынай смерці стала самагубства. Былая жонка Канстанціна Кальцова лічыць, што найхутчэй здарыўся няшчасны выпадак.