Рэжым Лукашэнкі не атрымаў месца ў Савеце бяспекі ААН
Савет бяспекі ААН / wikipedia.org, Patrick Gruban
На выбарах непастаяннага чальца Савета бяспекі ААН на 2024-2025 гады рэжым Лукашэнкі саступіў Славеніі.
За афіцыйны Мінск прагаласавалі 38 краін, за Славенію — 153.
На месца ў Савеце бяспекі ААН прэтэндавалі толькі Беларусь і Славенія. Прычым Славенія вылучыла сваю кандыдатуру ў 2021 годзе, што абурыла чыноўнікаў Лукашэнкі.