ЗША заклікалі Беларусь да неадкладнага вызвалення палітвязняў
Пра гэта заявіў кіраўнік дэлегацыі ЗША пры АБСЕ Іэн Кэлі 3 сакавіка на паседжанні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене.
"Злучаныя Штаты жадалі б яшчэ раз звярнуць увагу на непрымальную сітуацыю ў Беларусі, — сказаў Кэлі. — Мы па-ранейшаму сур'езна занепакоены непрытрымліваннем урадам дэмакратычных прынцыпаў; рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і апазіцыйных палітычных партый і рухаў; пачаткам судовых працэсаў і вынясеннем суровых прысудаў у адносінах да затрыманых; ганеннем юрыстаў, што прадстаўляюць інтарэсы затрыманых; абмежаваннем доступу сем'яў да асоб, затрыманых і змешчаных ва ўстановах КДБ, і недастатковым юрыдычным прадстаўніцтвам для гэтых асоб; умовамі, у якіх утрымоўваюцца затрыманыя, і абыход з імі падчас знаходжання пад вартай, а таксама зачыненнем офіса АБСЕ ў Мінску".
Па словах Кэлі, хуткія судовыя працэсы і прысуды "дэманструюць новыя спробы пазбаўлення людзей волі па відавочна палітычных прычынах".
Па словах кіраўніка дэлегацыі ЗША пры АБСЕ, асаблівую занепакоенасць выклікае заява, зробленая 28 лютага экс-кандидатам у прэзідэнты Беларусі Алесем Міхалевічам, паведамляе БелаПАН.