Змітру Бандарэнку тэрмінова патрабуецца аперацыя

Жонка Змітра Бандарэнкі атрымала ліст ад мужа. Каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" піша, што праз пяць месяцаў, у сувязі з сур'ёзнымі праблемамі з пазваночнікам, яго, нарэшце, агледзеў неўролаг.

"Толькі што вярнуўся з кансультацыі лекара. Неўролаг - вельмі прыемная жанчына і адчуваецца профі. МУС атрымала яшчэ адзін гуманітарны бал. Забяспечылі кансультацыю на працягу тыдня. Камітэт (КДБ) тры месяцы толькі абяцаў. Справы ў мяне не вельмі. Сказалі: "Вядома, патрэбна аперацыя, а пакуль рэкамендацыя распрацоўваць ступню". Але ўсё адно я знаходжуся пад уражаннем простага медыцынскага прафесійнага стаўлення", — напісаў Зміцер Бандарэнка.

Нагадаем, у Бандарэнкі чатыры грыжы дыскаў пазваночніка, ушчэмлены тры спіннамазгавых нервы. Без тэрміновай аперацыі ён можа быць абезрухомлены, паведамляе сайт "Еўрапейскай Беларусі".