Журналісты і фотакарэспандэнты падтрымалі Антона Сурапіна (фота)
Яны арганізавалі акцыю салідарнасці з фатографам, які быў затрыманы КДБ.
Нагадаем, Сурапіна вінавацяць у "спрыянні незаконнаму перасячэнні мяжы". Яго затрымалі ў пятніцу 13 ліпеня, больш як праз тыдзень пасля акцыі шведаў. Ён быў адным з першых, хто апублікаваў фота з “мядзведзікамі-дэсантнікамі”. Перад затрыманнем дома ў Сурапіна супрацоўнікі КДБ правялі ператрус.
Журналісты і фатографы зладзілі фотасесію з мядзведзікамі. Такім чынам яны пратэстуюць супраць затрымання Антона Сурапіна.

