Затрыманыя ў Брэсце “маўчуны” асуджаныя на штрафы і суткі
За “маўклівую акцыю” 6 ліпеня асуджаныя 6 чалавек.
Выракі вынес намеснік старшыні суду Ленінскага раёна Брэста Алег Міранюк.
Асуджаныя:
1 Новік Сяргей Васілевіч — 20 б.в.,
2 Мацуль Аляксандр Леанідавіч — 20 б.в.,
3 Вітошкін Дзяніс Алегавіч — 20 б.в.,
4 Хорак Эдуард Вітольд’евіч — 20 б.в.,
5 Алесюк Алег Алексеевіч — 15 сутак,
6 Фядзько Станіслаў Уладзіміравіч — 20 б.в.,
7 Бацук Юры Анатольевіч — пасяджэнне адкладзена на 15 ліпеня на 14.00, матэрыялы адпраўлены на дапрацоўку.
Нагадаем, што ўсе затрыманыя ў Брэсце 6 ліпеня ўдзельнікі “маўклівай акцыі” правялі суткі пад арыштам у чаканні суду.