Затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандр Кудлаеў і яго сын
У Мінску ў 7 гадзін раніцы супрацоўнікі міліцыі правялі пертрус у кватэры актывіста.
Затым без тлумачэння прычынаў ён быў затрыманы разам з сынам Ігарам і дастаўлены ў Маскоўскі РУУС. Падставы для затрымання пакуль невядомыя. Падрабязнасці высвятляюцца, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"