Затрыманая за Народны сход брэстаўчанка паскардзілася ў пракуратуру

Зінаіду Міхнюк затрымалі 8 кастрычніка перад самым пачаткам Народнага сходу, які яна мела весці.

“Ёсць Закон аб міліцыі. Нельга парушэнні пакідаць непакаранымі. Калі  мяне затрымлівалі, дык яны не падыйшлі. Яны беглі, мы думалі, што і не да нас. Калі прыбеглі, адразу ўчапіліся ў мяне мёртвай хваткай. Выконвалі заданне скрасці любой цаной.  Нідзе грубей, як у Брэсце, не абыйшліся. А што яны ў пратаколе напісалі, што я нецэнзурна лаялася — дык гэта яны не мяне, гэта яны сябе зняславілі”, — распавяла Зінаіда Міхнюк Еўрарадыё.

Калі цягнулі, на жанчыне парвалі куртку і вымазалі яе ў бруд, пакінулі гематому на твары. Не назвалі сябе, трымалі ў пастарунку без прычыны. Усё гэты лягло ў змест скаргі.