Заторы на бензакалонках зніклі толькі апоўначы (фота)
Велізарныя чэргі даўжынёю ў сотню аўтамабіляў з'явіліся на запраўках краіны пасля заявы пра павышэнне коштаў на паліва.
У панядзелак увечары на АЗС узніклі доўгія чэргі пасля таго, як канцэрн "Белнафтахім" абвясціў пра падвышэнне кошту на паліва. Чэргі не змяшчаліся на тэрыторыі заправак і аўтамабілі займалі першыя шэрагі прылеглых да АЗС дарог. Шматлікія аўтааматары спрабавалі заправіць не толькі поўныя бакі сваіх аўто, але і прывезеныя каністры, паведамляе РИА Новости.
Чэргі зніклі толькі пасля апоўначы.
У Брэсце, а 9 вечара вялікая колькасць аўтазаправачных станцыяў абвесцілі пра спыненне продажу паліва.
"У 20.50 на бензакалонцы "Лукойл", што знаходзіцца ў трох кіламетрах ад Брэста, вырубілася святло. Ад усялякіх каментароў кіраўніцва станцыі адмаўляецца. Больш за 50 аўтамабіляў выказвае свой пратэст клаксонамі", - паведаміў Еўрарадыё Дзяніс Турчаняк, каардынар "Руху "За свабоду" па Брэсту.



