За “Мэрсэдэс”, з якога гучала песня “Перемен!”, даюць 100 тысяч долараў
Гаспадар аўто 3 ліпеня ў часе “маўклівай акцыі” прыпаркаваўся на прывакзальнай плошчы ў Мінску і ўключыў на ўсю моц песню Цоя.
За гэта бізнэсмена Дзмітрыя забралі ў пастарунак і асудзілі на 10 сутак арышту, як часта бывае ў такіх выпадках — за нібыта нецэнзурную лаянку. Пакуль гаспадар сядзеў у ізалятары, машына чакала яго на штрафстаянцы.
Цяпер Дзмітрыю тэлефануюць невядомыя асобы і прапануюць набыць “Мэрсэдэс”, які ўжо стаў легендай. За машыну даюць нават 100 тысяч долараў, піша kp.by