За акцыю 3 ліпеня ў Магілёве будуць судзіць рэдактара "Талакі"
Пакуль што ў ізалятар трапілі пяцёра ўдзельнікаў “маўклівай акцыі”. Іх затрымалі 3 ліпеня, аднак выпускалі на волю да суда.
Сярод затрыманых — праваабаронца Барыс Бухель, рэдактар папулярнай газеты “Талака” Віталь Заблоцкі, журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў і яшчэ двое грамадскіх актывістаў. Большасць з іх трапіла за краты 6 ліпеня. Бухель быў змешчаны ў ізалятар сёння. Ён пайшоў дазнавацца, калі над затрыманымі адбудзецца працэс. З будынка суда праваабаронцу адвезлі ў міліцыю, а адтуль — у ізалятар.
Як стала вядома, цяпер міліцыянты шукаюць яшчэ аднаго затрыманага 3 ліпеня — кіраўніка Магілёўскай філіі ТБМ Алега Дзьячкова. Яны хочуць аб’яднаць справы шасцярых затрыманых у адну і судзіць іх разам.
Нагадаем, што ў Магілёве падчас “маўклівай акцыі” 3 ліпеня затрымалі 12 чалавек. Частка з іх была трапіла ў ізалятар і была асуджаная, іншых адпусцілі на волю да суда.