З магілёўскім маладафронтаўцам правялі прафілактычную гутарку
Валянцін Лабачоў лічыць, што такая ўвага да яго з боку міліцыі звязана з падрыхтоўкай правядзення 26 красавіка Чарнобыльскага шляху ў Мінску.
18 красавіка лідар магілёўскай філіі "Маладога Фронта" Валянцін Лабачоў быў выкліканы супрацоўнікам міліцыі на прафілактычную гутарку. Сустрэча адбылася ў Ленінскім РАЎСе Магілёва. Размаўляў з маладафронтаўцам участковы Мякшын.
Валянцін адзначае, што размова датычылася недапушчальнасці здзяйснення адміністрацыйных правапарушэнняў. Маладафронтавец лічыць, што такая ўвага да яго з боку міліцыі звязана з падрыхтоўкай правядзення 26 красавіка Чарнобыльскага шляху ў Мінску і магчым удзелам яго ў гэтым мерапрыемстве.