Washington Post: Стала вядома, чаму Царнаевы арганізавалі выбухі ў Бостане

Як паведамляе газета Washington Post, ён распавёў на допыце, што тэракты падчас марафона ў Бостане разам з братам Тамерланам (забіты ў перастрэлцы з паліцыяй) арганізавалі пад уражаннем ад войнаў у Іраку і Афганістане.

Нагадаем, Царнаеў быў затрыманы ў ноч на 20 красавіка ў прыгарадзе Бостана Уотэртаўне. Пры гэтым атрымаў некалькі раненняў.

Два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі ў Бостане ў падчас міжнароднага марафона. Загінулі тры чалавекі (грамадзянка Кітаю і двое амерыканцаў, сярод якіх — васьмігадовае дзіця), 183 атрымалі раненні.

Джахару Царнаеву на днях выставілі абвінавачанне ва ўжыцці зброі масавага паражэння і наўмысным знішчэнні маёмасці пры дапамозе выбуховых прыстасаванняў, што пацягнула гібель людзей.

Браты Царнаевы ездзілі па Бостане на машыне з аўтанумарам "Terrorista №1"


Тэракт у Бостане: фотарэпартаж з месца падзеяў