Выстава найлепшых здымкаў Беларусі адкрылася ў Варшаве (фота)

Экспазіцыя размясцілася ў самым цэнтры Варшавы — у памяшканні Collegium Civitas, на 12-м паверсе Палаца культуры і навукі.

Перад гэтым выстава ўжо пабывала ў чэшскім Брно і польскім Кракаве. Працы пераможцаў конкурсу прадстаўлены ў васьмі катэгорыях: навіны, людзі ў навінах, партрэт, спорт, штодзённае жыццё, народныя традыцыі, прырода, мастацтва і забавы.

Паглядзець здымкі найлепшых беларускіх фатографаў на адкрыццё выставы прыйшло каля 50 чалавек. Выстава працягнецца да 27 лістапада.

"Прэс-фота Беларусі" — конкурс фатографаў, якія працуюць у сферы медыя. Ён быў заснаваны ў 2009 годзе беларускімі фотарэпарцёрамі і ладзіцца штогод. У конкурсе бяруць удзел супрацоўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.