Вялікабрытанія: рэакцыя беларускіх уладаў на пратэсты неадэкватная
Міністр Вялікабрытаніі па справах Еўрасаюза Дэвід Лідынгтан выступіў з заявай наконт падзеяў у Беларусі.
У заяве сказана, што Злучанае Каралеўства асуджае неадэкватную рэакцыю ўладаў на мірныя пратэсты грамадзян, паведамляе Хартыя-97. Прадстаўнік брытанскага ўраду выказвае занепакоенасць тым, што адбывалася ў Беларусі на “маўклівых акцыях” пачынаючы з 15 чэрвеня. Паводле незалежных ацэнак, усяго 1730 грамадзян падвергнуліся нематываваным затрыманням у апошнія некалькі тыдняў. У большасці выпадкаў гэтыя затрымання здзяйсняліся невядомымі асобамі ў цывільным, якія, магчыма, могуць належаць да міліцыі ды службаў бяспекі.
“Мы асабліва занепакоеныя нападамі на мясцовых і замежных журналістаў і аператараў, некаторыя з якіх таксама прайшлі праз затрыманні і гвалт. Такія паводзіны з'яўляюцца парушэннем асноўных правоў і свабод і супярэчаць міжнародным абавязкам Беларусі”, — заявіў Дэвід Лідынгтан.