Віктара Івашкевіча абвясцілі ў вышук і забаранілі выязджаць за мяжу
Унясенне ў спіс невыязных стала для апазіцыйнага палітыка нечаканасцю.
Падставай для забароны на выезд стала няпоўнае выкананне прысуду — палітык не размясціў на сайце "Хартыі'97" артыкул з адмовай ад заклікаў да эканамічных санкцый.
Нагадаем, у траўні 2012 года работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на палітыка Віктара Івашкевіча. Падставай для пазову стала тое, што апазіцыянер заклікаў еўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. 130417_ivaszkevicz.mp3
“На мінулым тыдні яны ратам ўзгадалі, што няма майго “пакаяннага” ліста і ўвялі ізноў гэтае абмежаванне”.
Па словах Івашкевіча, ён ужо тлумачыў суддзі, што прымусіць рэдакцыю незалежнага СМІ нешта надрукаваць, калі ім гэта не цікава, ён не можа. Тым не менш, Віктар Івашкевіч не супраць размясціць артыкул на тэму эканамічных санкцый ЕС у дачыненні да афіцыйнага Мінску ў любым дзяржаўным СМІ. Праўда, калі суд у гэтым пасадзейнічае.