Віктар Шадурскі: "Чырвоную рысу" ЕС наўрад ці перакрочыць

Паводле словаў кіраўніка Беларусі, афіцыйны Мінск пакуль што трывае, але як толькі прадстаўнікі ЕС пераступяць умоўную "чырвоную рысу", адказ будзе вельмі жорсткі.

Віктар Шадурскі лічыць, што наўрад ці гэтая мяжа ў адносінах Беларусі і Еўрасаюза будзе перакрочаная:
120220 Szadurski.mp3
“Зразумела, што Беларусь зацікаўлена ў эканамічным развіцці і тыя краіны, якія завязаныя на Беларусь, на транзіт і гэтак далей. Таму да чырвонай рысы яшчэ вельмі доўга. І мы яе наўрад ці дасягнем. Ды і бакі гэтага не хочуць”.

Прагназаваць, ці прыслухаюцца еўрапалітыкі да слоў Лукашэнкі падчас сваёй сустрэчы 23 лютага (тады адбудзецца паседжанне Савета міністраў краін ЕС) і абмеркавання магчымага пашырэння санкцый супраць нашай краіны, эксперт не стаў. Але ўпэўнены, што яны ўважліва слухаюць усё, што кажа кіраўнік Беларусі.