Украінскія дэпутаты падтрымаюць беларускую апазіцыю

Рашэнне аб стварэнні такой групы абвясцілі 8 ліпеня. Мэта дзейнасці аб’яднання — парламенцкая падтрымка дэмакратычнага развіцця і незалежнасці нашай краіны. Гэта будзе рабіцца шляхам наладжвання супрацоўніцтва з палітычнымі і грамадскімі сіламі, якія стаяць у абарону грамадзянскіх правоў і свабод і выступаюць за ўмацаванне незалежнасці Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Нагадаем, з прапановай аб стварэнні такой структуры да народных дэпутатаў Украіны звярнуўся старшыня беларускага руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык. Ён цяпер жыве ў Кіеве, куды з’ехаў пасля падзеяў 19 снежня 2010 года.