Удзельнікаў "маўклівых акцый" Лукашэнка назваў "шалудзівай масай"
Такая заява прагучала падчас паездкі кіраўніка краіны ў Шклоў.
Па яго словах, якія перадае сайт interfax.by, што ўдзельнікі "маўклівых акцый" спрабуюць скарыстацца эканамічнымі цяжкасцямі ў краіне і дэстабілізаваць сітуацыю.
Згадаў Лукашэнка і палітвязняў, асуджаных па "справе 19 снежня". Ён заявіў, што іх месца не ў турме, і выказаў гатовасць выслаць іх у Еўрасаюз.