У затаваранасці беларускіх складоў вінаваты крызіс ў Расіі
Цягам апошніх трох месяцаў расійская эканоміка ўпэўнена сыходзіць у крызіс, што адбіваецца на беларускіх вытворцах.
Пра гэта лідар расійскай Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў заявіў падчас візіту ў Мінск.
130424_niancoukryzis.mp3
Нямцоў: “Тры месяцы запар быў спад вытворчасці прамысловай, а зараз кажуць пра стагнацыю і гэта моцна б’е па беларускай эканоміцы. Бо яна вельмі моцна звязаная з Расіяй. Стагнацыя ў Расіі — гэта спыненыя прадпрыемствы ў Беларусі. Тое, што мы бачым зараз у Беларусі — вымушаныя адпачынкі, затаварванне прадукцыяй і г. д.”.
І гэтая стагнацыя адбываецца ў той час, калі кошты на нафту вагаюцца ў межах 100 долараў за тону, што для былога першага віцэ-прэм’ера Расіі Барыса Нямцова падаецца дзіўным і незразумелым.
У Мінск сустаршыня расійскай партыі ПАРНАС Барыс Нямцоў прыляцеў для падпісання заявы аб супрацоўніцтве паміж Аб’яднанай грамадзянскай партыяй і Партыяй народнай свабоды.