У судзе над анархістамі сведка абвінавачвае падсудных

Ён распавёў, што на акцыі каля Генштаба і казіно "Шангры Ла" яго запрашаў абвінавачаны Мікалай Дзядок. Таксама паведаміў, што Дзядок запрашаў яго ў анархісцкую групу "Аўтаномнае дзеянне", перадае сайт "Індымедыя-Беларусь".


Нагадаем, судовы працэс адбываецца над Максімам Веткіным, Яўгенам Селівончыкам, Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам.


Іх вінавацяць у шэрагу нападаў на будынкі, падпалах і іншых злачынствах. Хлопцам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.