У Салігорску забаранілі мітынг у гадавіну Чарнобыльскай трагедыі

Заяўнік акцыі Уладзімір Шыла называе рашэнне выканкаму чарговай адпіскай."Справа ў тым, што заяўку я афармляў на бланку аб правядзенні пікетавання, а ў мэце мерапрыемства пазначыў як мітынг у колькасці да 100 чалавек. Ды і не ў гэтым справа. Калі б улады імкнуліся забяспечыць жыхарам гораду іх права на свабоду масавых мерапрыемстваў, дык гэтыя фармальнасці нават не паўставалі б", - сказаў Уладзімір Шыла.

Нагадаем, што на мінулым тыдні салігорскія ўлады забаранілі правядзенне пікетаў пад лозунгамі "За стабільнасць" і "За нашага Прэзідэнта", а таксама пікет супраць забароны пікетаў. У сакавіку быў забаронены шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Дню Волі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".