У Пінску прайшоў фестываль “Бэзавая ластаўка” (фота)
На ім сабралася моладзь з абмежаванымі магчымасцямі.
У часе фестывалю маладыя людзі прынялі удзел у конкурсах фотаздымкаў, малюнкаў на асфальце. Цікавасць наведвальнікаў выклікала выстава-продаж мастацкіх твораў. Напрыканцы фестывалю арганізатары зладзілі канцэрт.