У Мінску затрымалі актывіста абароны Уручча
Леанід Мажайскі з жонкай знаходзяцца ў аддзеле міліцыі Першамайскага раёну.
Зранку 5 ліпеня жыхары Уручча сталі супраціўляцца будаўнікам, якія ўсталёўвалі агароджу ды іншы рыштунак. Як паведамляе Радыё "Свабода", на месца здарэння прыехалі міліцыянты. Яны і затрымалі Леаніда Мажайскага з жонкай.
4 ліпеня ў зялёнай зоне ва Уруччы пачалі агароджваць будаўнічую пляцоўку пад будучы дом для супрацоўнікаў міліцэйскага спецназу. Чыноўнікі зацвердзілі будаўніцтва гэтага дома насуперак пазіцыі мясцовых жыхароў.
Фота — svaboda.org