У Мінску працягваюцца суды над затрыманымі 6 ліпеня

Як паведамляе БелаПАН, у суд Партызанскага раёна прывезлі 15 чалавек, Фрунзенскага — 7, Кастрычніцкага — 17, Заводскага — 20, Першамайскага — 6, Савецкага, Ленінскага і Маскоўскага — па 19. 


На дадзены момант асуджаныя 27 чалавек. Яны атрымалі пакаранні ў выглядзе штрафу ці адміністрацыйнага арышту тэрмінам ад 5 да 15 сутак. 


Па звестках праваабаронцаў, па ўсёй Беларусі ўчора затрымалі каля 400 чалавек, у тым ліку каля 200 — у Мінску. Афіцыйнай інфармацыі пра колькасць затрыманых няма.