У Міколы Дземідзенкі пагоршылася здароўе
Да намесніка старшыні Маладога фронту Міколы Дземідзенкі, які абвясціў галадоўку ў знак нязгоды з арыштам на 15 сутак, выклікалі лекара.
Актывіста пакаралі за парушэнне парадку арганаізацыі і правядзення масавых мерапрыемтваў ў судзе Першамайскага раёна Мінска.
Нагадаем, што Дземідзенка быў затрыманы 14 траўня каля будынку Маскоўскага аўтавакзала. Яго адвезлі на Акрэсціна, дзе ён адбыў выходныя дні. Перад судом ён паспеў перадаць, што абвяшчае галадоўку, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".