У Магілёве на месцы апошняй “маўклівай акцыі” праходзіць кірмаш
Пляцоўка каля будынка Магілёўскага абласнога дыягнастычнага цэнтра цалкам забіта гандлёвымі кропкамі.
Паглядзець на яе можна праз вэб-камеру, якая ўсталяваная на будынку гарвыканкаму. Тым часам сёння “маўклівая акцыя” пратэсту павінна прайсці на старым месцы — у скверы насупраць плошчы Леніна а 19.00.